wd wp Пошук:

Алена Ярмаловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ярмаловіч. Алена Ярмаловіч (21 снежня 1975, Талдыкарган, Казахстан) — беларуская рускамоўная паэтэса і аўтар песень, сцэнарыст[1].

Біяграфія

Алена Ярмаловіч нарадзілася 21 снежня 1975 года ў горадзе Талды-Курган, Казахстан. Мае дзве вышэйшыя адукацыі — музычная (тэорыя музыкі) і псіхалагічная. У 1998 скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава (кафедра музыкі).

Прыняла ўдзел у фотасесіі ў якасці мадэлі да календара на 2011 год у праекце ТАА «Іксэлент» «Сумленная Жаночая Песня». Выдавецтва абрала для календара 12 прыгожых беларускіх пісьменніц, па адной на месяц. Пост Алены Ярмаловіч размясціўся на месяц «Красавік»[2].

Творчасць

Піша вершы на рускай мове (ёсць і на англійскай[3]), а таксама сцэнарыі да дзіцячых мюзіклаў і фільмаў. З’яўляецца заснавальніцай і сааўтарам музычнага праекта «Tanin Jazz». Вядзе свой музычны праект «Сінонімы», сумесна з сааўтарамі ў Германіі.

Зборнік яе вершаў «Асцярожна, далей каханне» (2007 год) атрымаў высокую ацэнку ад крытыкаў і чытачоў[4].

Песня на яе словы ў выкананні Валерыя Дайнэкі гучыць у фільме Сляды апосталаў. Аўтар саўндтрэка да фільма «Розыгрыш» (студыя Паўла Лунгіна)[5]. Піша песні для ўсіх трох сезонаў «Акадэміі талентаў» на тэлеканале АНТ; у 2014 годзе з яе песняй на Акадэміі перамог Улад Чыжыкаў. Алена Ярмаловіч піша песні для ЕВЫ, Вольгі Плотнікавай, для групы «Лас Вегас», Вольгі Барабаншчыкавай, Ірыны Ітэйры, для праекта «Tanin Jazz», «Atlantica», «Open Space», Аляксандра Саладухі, Леўша Любіча, Фелікса Луцкага і шматлікіх іншых выканаўцаў (у тым ліку расійскіх)[5][6]. Песня «Я ўзлятаю» на яе словы ў выкананні Валерыі Зверавай у 2014 годзе увайшла ў Belarus TOP 50, атрымаўшы 5-е месца[7].

Аўтар сцэнарыя дзіцячага мюзікла «Вінкс» (Масква) і серыяла «Добрыя людзі»[8].

Узнагароды

Бібліяграфія

У зборніках з іншымі аўтарамі

Зноскі

  1. Елена Ярмолович(руск.) . выдавецтва «Союз Писателей». Праверана 18 жніўня 2012.
  2. Ганна Снежкіна. Белорусские писательницы поделились хорошими днями на 2011 год (фото)(руск.)  (недаступная спасылка). сайт газеты “Салiдарнасць” (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 снежня 2011.
  3. Елена Ярмолович(руск.) . Стихи.ру. Праверана 23 снежня 2011.
  4. Судья этой недели: Елена Ярмолович(руск.)  (недаступная спасылка). Открытие 2-го тура Graffiti Open Music Fest 20 апреля! (18 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  5. 1 2 Егорченко Д.. Белорусские музыканты предпочитают экономить на поэтах (нявызн.). Аргументы и Факты (в Беларуси) (15 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 24 снежня 2014.
  6. 1 2 С. Давидович, А. Булатая. Кухня Елены Ярмолович (нявызн.) (4 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  7. Belarus TOP 50 (нявызн.). АНТ. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  8. А. Нестеров. Образование поэта – жизнь (нявызн.). Навінавы партал Віцебску «Про Витебск» (2 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  9. Падгорная А.. Самая стильная белоруска(руск.)  (11 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2013. Праверана 18 лістапада 2013.
  10. Скрабоўская А.. Елена Ярмолович. Стильной может быть каждая…(руск.) . Красота, мода. WomanCafe.net (22 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 18 лістапада 2013.
  11. Прэмія Мінкульта (нявызн.). Культура. Хартыя'97 (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2013. Праверана 17 снежня 2013.
  12. Ускоў Ю.. Міністэрства культуры абрала найлепшую песню года (нявызн.). Музыка. Наша ніва (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2013. Праверана 17 снежня 2013.
  13. Лучшим исполнителем по версии национальной премии «Лира» признан Тео(руск.)  (2 лютага 2015). Праверана 28 студзеня 2015.
  14. Позови меня в гости, пожалуйста…(руск.) . Поэзия. ozon.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 25 верасня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Казахстане
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта