wd wp Пошук:

Алена Сяргееўна Цялькова

Алена Сяргееўна Цялькова (нар. 7 мая 1944, г. Пінск, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1991).

Біяграфія

Скончыла ў 1970 годзе Мінскае музычнае вучылішча імя М. Глінкі. З 1966 года салістка жаночага вакальнага квартэта «Купалінка», з 1988 года адна са стваральніц, мастацкі кіраўнік і салістка аднайменнай фалькгрупы.

Творчасць

Валодае голасам сакавітага тэмбру, шырокім пеўчым дыяпазонам. Адраджае традыцыі беларускага музычна-песеннага мастацтва, збірае беларускі народны песенны фальклор, які ў рэпертуары групы выконваецца ў рэгіянальных традыцыях спеваў (пераважна Мінскага, Брэсцкага і Гомельскага раёнаў). Аўтар музычных кампазіцый «Купалле», «На кірмашы», «Прыйдзі, вясна», апрацовак беларускіх народных песень. Адна з аўтараў кінафільмаў «Квартэт „Купалінка“», «Спявае „Купалінка“», «Купалінка».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Постаці квартэта «Купалінка»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара