wd wp Пошук:

Алена Сямёнаўна Васілевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілевіч.

Алена Васілевіч (22 снежня 1922, засценак Даманшчына, цяпер вёска Ліпнікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 8 жніўня 2021, Мінск) — беларуская пісьменніца[1]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1978).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і ляснога аб’ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў.

Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкаркай у шпіталі, пісаркай страявой часці, начальніцай бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1]. Працавала літкансультанткай у Курскім абласным выдавецтве (1946—1950). З 1950 г. — загадчыца аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972—1980 гг. — загадчыца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981—1983 гг. — загадчыца рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва»[1].

Памёрла 8 жніўня 2021 года.

Творчасць

Першы мастацкі твор (аповесць «У прасторах жыцця») надрукавала ў 1947 г. (часопіс «Беларусь»)[1].

Выйшлі аповесць «Шляхі-дарогі» (1950), кніжкі апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Падслухала сэрца» (1960), «Калінавая рукавічка» (1963), «Я з вамі» (1964), «Пісар страявой часці» (1969), «Адно імгненне» (1975), «Шурка Рэмзікаў» (1985), зборнік апавяданняў і аповесцей «Мыс Добрай Надзеі» (1977).У цэнтры ўвагі пісьменніцы жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей. На аўтабіяграфічным матэрыяле напісана тэтралогія «Пачакай, затрымайся…», якую склалі аповесці «Расці, Ганька» (1966), «Доля знойдзе цябе» (1968), «Новы свет» (1968), «Пачакай, затрымайся…» (1970), дзе паказаны нялёгкі шлях у жыццё сялянскай дзяўчыны, духоўнае пасталенне чалавека. Аўтар кніг «Люблю, хвалююся, жыву» (нататкі, эсэ, 1986), «Элегія» (апавяданні, эцюды, эсэ, 1988).

Творы Алены Васілевіч дакладныя ў апісанні побыту і раскрыцці характараў чалавека, у іх паэтычнае бачанне свету, стрыманая, даверлівая манера апавядання, жывая народная мова[2]. Выдадзены Выбраныя творы ў 3 тамах (1982—1983).

Аўтар кніг для дзяцей «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Калінавая рукавічка» (1963) і інш. Пераклала на беларускую мову аповесць М. Стэльмаха «Гусі-лебедзі ляцяць» (1975), раман Д. Дэфо «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (1976), аповесць Г. Башырава «Зялёная мая калыска» (1981) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Василевич Елена Семёновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 102. — 737 с.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі