wd wp Пошук:

Алена Рыгораўна Скульская

Алена Рыгораўна Скульская (эст.: Jelena Skulskaja; 8 жніўня 1950, Талін) — эстонская пісьменніца, паэтка, драматург і публіцыст, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзілася 8 жніўня 1950 года ў Таліне ў сям’і пісьменніка Рыгора Скульскага[2]. Скончыла філалагічны факультэт Тартускага ўніверсітэта ў 1972 годзе. Пачала публікавацца з 1968 года (калектыўны паэтычны зборнік «Знаёмства»). Першая кніга вершаў выйшла ў 1978 годзе — «Глава дваццаць шостая».

У далейшым выходзілі кнігі вершаў, эсэістыкі, прозы, мемуарыстыка: «Невядомаму мастаку» (1980), «Песня грыфельнай галінкі» (1984), «У пераліку на боль. Кніга пра бацьку» (1991), «Вершы на смерць фікуса» (1996), «Запіскі да N» (1996), «Аднакрылы раяль. Рыбы спяць з адкрытым ротам» (2000), «Ева на тычцы»(2005), «Каханне і іншыя апавяданні пра каханне» (2008), «Да» (2010), «Да сустрэчы ў Раі» (2011), «Песня для мужчынскага голасу» (2011), «Мармуровы лебедзь» (2014). Удзельнік калектыўных зборнікаў: «Тацяна Бек: яна і пра яе», «Даўлатаў. Творчасць, асобу, лёс», «Сяргей Даўлатаў. Апошняя кніга».

Аўтар і вядучая тэлеперадачы ETV пра культуру «Батарэя» Мастацкі кіраўнік «Дзён Даўлатава ў Таліне»[3].

На эстонскую мову пераклададзены творы Алены Скульскай: «Руская рулетка», «40 градусаў», «Нашы мамы куплялі рэчы, каб не было вайны».

На сцэне Рускага тэатра Эстоніі рэжысёр Эдуард Таманаў паставіў п’есы па творах А. Скульскай «Як любіць імператрыцу», «Вялікі чалавек у маленькім горадзе», «Ледзяная ружа», «Новы год наадварот» і іншыя.

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 22 чэрвеня 2021.
  2. Елена Скульская: «Я пойду, спотыкаясь о звезды…»
  3. Фото: сегодня Елена Скульская отмечает 65-летие
  4. Журнал «Звезда» вручил ежегодные литературные премии своим авторам
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 класа
Катэгорыя·Драматургі Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»