wd wp Пошук:

Алена Глебаўна Лукашанец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашанец. Алена Глебаўна Лукаша́нец (нар. 18 жніўня 1956, Тамбоў, Расія) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1982), дацэнт (1993), прафесар.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Структурна-прыкладная лінгвістыка», 1978), Інстытут рускай мовы АН СССР (аспірантура, 1981).

У 1984—1996 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка (старшы выкладчык, дацэнт); у 1996—1999 гадах у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (старшы навуковы супрацоўнік); з 1999 года — у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (дацэнт, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства). 30 кастрычніка 2020 год пайшла з МДЛУ ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі на фоне пратэстаў у Беларусі[1].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: агульнае мовазнаўства, руская мова, сацыялінгвістыка.

Сям’я

У шлюбе з мовазнаўцам Аляксандрам Лукашанцам. Сын Сяргей — кандыдат гістарычных навук, Дзмітрый — кандыдат біялагічных навук.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. В Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тамбове