wd wp Пошук:

Алена Барысаўна Марозава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозава. Алена Барысаўна Марозава (нар. 1 студзеня 1956, г. Стоўбцы, Мінская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2008), прафесар (2011).

Біяграфія

Скончыла ў 1978 годзе з адзнакай архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, выкладчыкі — праф. В. І. Анікін, А. В. Сычова, В. М. Волчак і інш. З 1978 года працуе ў БПІ (цяпер БНТУ). У 19781982 гг. — стажор-выкладчык, асістэнт кафедры «Архітэктура прамысловых будынкаў»; у 19821984 гг. — асістэнт кафедры «Горадабудаўніцтва»[1].

У 19841987 гг. вучылася ў аспірантуры Маскоўскага архітэктурнага інстытута. У 1987 годзе атрымала акадэмічную ступень кандыдата архітэктуры[1].

У 19871998 гг. асістэнт, старэйшы выкладчык кафедры «Горадабудаўніцтва», з 1992 г. дацэнт БДПА. З 1988 года член Беларускага саюза архітэктараў[1].

Са снежня 1998 г. загадчыца кафедрай «Архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі» БДПА[1].

У 2008 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Прамысловая архітэктура: гістарычныя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця»[1]. З 2011 года прафесар.

Асабістае жыццё

У шлюбе з архітэктарам Валерыем Францавічам Марозавым (нар. 1947). Мае сына Яўгена Валер’евіча Марозава (нар. 1979), мастацтвазнаўца і архітэктара.

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Мае 117 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод іх 3 манаграфіі[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Марозава Алена Барысаўна. Беларускі саюз архітэктараў
  2. Морозова Елена Борисовна. AIS.BY
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стоўбцах
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ