wd wp Пошук:

Алена Аляксандраўна Собалева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собалева. Алена Аляксандраўна Собалева (нар. 12 мая 1993, Ласосна, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць[1]) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Дасягненні

На Чэмпіянаце свету сярод юнакоў 2009 года заняла 11 месца з вынікам 50,74.

На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2011 года ў Таліне заняла 4 месца з вынікам 61,83.

Бронзавая прызёрка Чэмпіяната свету сярод юніёраў 2012 года ў Барселоне з вынікам 67,13.

На Чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі 2013 года ў Тамперэ заняла 6 месца з вынікам 66,10.

Пераможца Кубка Еўропы па зімовых кіданнях 2015 года (U-23) ў Лейрыі з вынікам 69,95.

На Камандным чэмпіянаце Еўропы 2015 года ў Чэбаксарах заняла 4 месца з вынікам 72,86. Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі 2015 года ў Таліне з вынікам 71,20. На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Пекіне заняла 10 месца з вынікам 70,09.

Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 70,43 м[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Амстэрдаме заняла 15 месца ў кіданні молата з вынікам 66,78 м[2].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра заняла толькі 20 месца ў кіданні молата з вынікам 67,06 м[2].

Палітычныя погляды

Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Зноскі

  1. Беларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра
  2. 1 2 3 Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кідальнікі молата Беларусі
Катэгорыя·Срэбраныя прызёры чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа