У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапюк. Алена Іванаўна Астапюк (30 студзеня 1970, Усурыйск, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Нарадзілася 30 студзеня 1970 года ў г. Усурыйску Прыморскага края (РСФСР).
Скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».
Працавала ўрачом-тэрапеўтам участковым, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Гомельская гарадская паліклініка № 1».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была членам Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароджана юбілейнымі медалямі.
Замужам, мае сына.