wd wp Пошук:

Александрас Папагас

Алекса́ндрас Леаніду Папа́гас (Αλέξανδρος Παπάγος; 9 снежня 1883, Афіны, Грэцыя — 4 кастрычніка 1955, Афіны) — грэчаскі ваенны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Грэцыі з 19 лістапада 1952 года.

Біяграфія

Вучыўся ў Ваеннай акадэміі (Брусель), кавалерыйскай школе ў Іпры, у арміі з 1906 года. У першую Балканскую вайну — афіцэр Генштаба, ваяваў у Македоніі. Як раяліст, звольнены ў 1917 годзе, пасля аднаўлення манархіі вернуты ў рады ўзброеных сіл, ваяваў у Малой Азіі супраць тураккавалерыі), ізноў звольнены ў 1922 года, адноўлены ў 1927 годзе.

У 1934 годзе — камандуючы корпусам, у 19351936 гадах — міністр абароны, на гэтай пасадзе аказаў садзейнічанне рэстаўрацыі манархіі, у 1936—1940 гады — начальнік генштаба, у 1940—1941 гады — Галоўнакамандуючы падчас Італа-грэчаскай вайны 1940—1941 гадоў.

У 19491951 гады зноў Галоўнакамандуючы (у грамадзянскай вайне з камуністычным рухам), адзіны ў XX стагоддзі грэчаскі палкаводзец, які атрымаў вышэйшае воінскае званне ў УС Грэцыі — стратарх (28 кастрычніка 1949 года), якое адпавядала званню фельдмаршала.

Займаў пасаду Прэм’ер-міністра да сваёй смерці.

Аўтар кнігі «The battle for Greece» («Бітва за Грэцыю»). У яго гонар названы раён Папагу ў горадзе Афіны, дзе знаходзіцца Міністэрства абароны.

Зноскі

  1. 1 2 Alexander Papagos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alexandros Papagos // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Папярэднік:
Дзімітрыяс Кіўсопулас
Прэм'ер-міністр Грэцыі
19 лістапада 19524 кастрычніка 1955
Пераемнік:
Канстанцін Караманліс
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вежы і Мяча
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
Катэгорыя·Фельдмаршалы
Катэгорыя·Рыцары Вялікага Крыжа ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Военачальнікі Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афінах
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Грэцыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ