wd wp Пошук:

Алейна-тлушчавая прамысловасць Беларусі

Алейна-тлушчавая прамысловасць Беларусі — галіна харчовай прамысловасці. Уключае ў сябе выраб алею, маргарыну, маянэзу, гаспадарчага мыла і іншае.

Агульныя звесткі

У Беларусі алейна-тлушчавая галіна ўключае ў сябе дзве падгаліны — алеездабыўную і алееперапрацоўчую. Алеездабыўная галіна прадстаўлена 51 арганізацыяй, з якіх 16 спецыялізуюцца на перапрацоўцы насення алейных культур, а 35 маюць абсталяванне па перапрацоўцы[1].

Асноўныя вытворцы алейна-тлушчавай прадукцыі ў Беларусі на 2016 год[2]:

Назва алейнаэкстракцыйнага прадпрыемстваМагутнасці перапрацоўкі
ТАА «Аграпрадукт»0,18
ЗАТ «Аблрапсаграсервіс»0,18
ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод»0,13
ААТ «Рапс»0,05
СЗАТ «РапсКлецк»0,05
ТАА «ГроднаАграінвест»0,04
Іншыя0,52
Усяго1,1

Асноўныя прадпрыемствы алееперапрацоўчай падгаліны: «Гомельскі тлушчавы камбінат», «Бабруйскі завод алеяў», «Мінскі маргарынавы завод», «Ойл-Фуд», «ГроднаБіяпрадукт»[2].

Вытворчасць

Вытворчасць алею ў Беларусі[3]
год19901995199819992000200120022003
тыс. т.26,46,711,315,816,917,920,517

Баланс экспарту-імпарту

Беларусь экспартуе рапсавы алей больш чым у дзесяць краін свету, у асноўным у дзяржавы ЕС (Літва, Нарвегія, Эстонія), а таксама ў Ізраіль. Значныя аб’ёмы экспарту рапсавага алею прыпадаюць на суседнюю Літву, доля продажаў у якую вырасла з 48 % у 2012 годзе да 67 % ў 2016 годзе[4].

Таксама Беларусь экспартуе некаторую колькасць жмыхаў, у асноўным рапсавы і соевы.

Табліца паказвае дынаміку экспарту жмыхаў розных відаў з Беларусі ў тыс. тон[5]:

20122013201420152016
Рапсавы37,369,979,085,85,4
Соевы0,10,1-0.00,9
Ільняны0,1-0,10.0-
Сланечнікавы0,1-0,1--
Іншыя0,2-0,1--
Усяго37,869,979,285,96,3

Баланс вытворчасці і спажывання прадукцыі алейна-тлушчавай прамысловасці ў Беларусі на 2016 год у тыс. тон[6]:

ВытворчасцьВывазУвозУнутранае спажыванне
Насенне алейных культур260,00,2107,2367,0
Алей119,344,9101,8178,6
Жмыхі і шроты214,023,1708,9916,6

Зноскі

  1. Основные производители масложировой продукции Беларуси в 2016 г., млн. т/год. С. 118 (руск.)
  2. 1 2 Основные производители масложировой продукции Беларуси в 2016 г., млн. т/год. С. 118 (руск.)
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 18. Кн.2: Рэспубліка Беларусь / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 337. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.
  4. Экспорт рапсового масла. С. 174 (руск.)
  5. Динамика экспорта жмыхов различных видов из Беларуси. С. 180 (руск.)
  6. Баланс производства и потребления. С. 192 (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Алейныя культуры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Харчовая прамысловасць Беларусі