Алейна-тлушчавая прамысловасць Беларусі — галіна харчовай прамысловасці. Уключае ў сябе выраб алею, маргарыну, маянэзу, гаспадарчага мыла і іншае.
У Беларусі алейна-тлушчавая галіна ўключае ў сябе дзве падгаліны — алеездабыўную і алееперапрацоўчую. Алеездабыўная галіна прадстаўлена 51 арганізацыяй, з якіх 16 спецыялізуюцца на перапрацоўцы насення алейных культур, а 35 маюць абсталяванне па перапрацоўцы[1].
Асноўныя вытворцы алейна-тлушчавай прадукцыі ў Беларусі на 2016 год[2]:
Назва алейнаэкстракцыйнага прадпрыемства | Магутнасці перапрацоўкі |
---|---|
ТАА «Аграпрадукт» | 0,18 |
ЗАТ «Аблрапсаграсервіс» | 0,18 |
ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод» | 0,13 |
ААТ «Рапс» | 0,05 |
СЗАТ «РапсКлецк» | 0,05 |
ТАА «ГроднаАграінвест» | 0,04 |
Іншыя | 0,52 |
Усяго | 1,1 |
Асноўныя прадпрыемствы алееперапрацоўчай падгаліны: «Гомельскі тлушчавы камбінат», «Бабруйскі завод алеяў», «Мінскі маргарынавы завод», «Ойл-Фуд», «ГроднаБіяпрадукт»[2].
год | 1990 | 1995 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2003 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
тыс. т. | 26,4 | 6,7 | 11,3 | 15,8 | 16,9 | 17,9 | 20,5 | 17 |
Беларусь экспартуе рапсавы алей больш чым у дзесяць краін свету, у асноўным у дзяржавы ЕС (Літва, Нарвегія, Эстонія), а таксама ў Ізраіль. Значныя аб’ёмы экспарту рапсавага алею прыпадаюць на суседнюю Літву, доля продажаў у якую вырасла з 48 % у 2012 годзе да 67 % ў 2016 годзе[4].
Таксама Беларусь экспартуе некаторую колькасць жмыхаў, у асноўным рапсавы і соевы.
Табліца паказвае дынаміку экспарту жмыхаў розных відаў з Беларусі ў тыс. тон[5]:
2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | |
---|---|---|---|---|---|
Рапсавы | 37,3 | 69,9 | 79,0 | 85,8 | 5,4 |
Соевы | 0,1 | 0,1 | - | 0.0 | 0,9 |
Ільняны | 0,1 | - | 0,1 | 0.0 | - |
Сланечнікавы | 0,1 | - | 0,1 | - | - |
Іншыя | 0,2 | - | 0,1 | - | - |
Усяго | 37,8 | 69,9 | 79,2 | 85,9 | 6,3 |
Баланс вытворчасці і спажывання прадукцыі алейна-тлушчавай прамысловасці ў Беларусі на 2016 год у тыс. тон[6]:
Вытворчасць | Вываз | Увоз | Унутранае спажыванне | |
---|---|---|---|---|
Насенне алейных культур | 260,0 | 0,2 | 107,2 | 367,0 |
Алей | 119,3 | 44,9 | 101,8 | 178,6 |
Жмыхі і шроты | 214,0 | 23,1 | 708,9 | 916,6 |