wd wp Пошук:

Алег Ціханавіч Аўдзееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўдзееў.

Алег Ціханавіч Аўдзееў (15 чэрвеня 1926Ленінград) — кінааператар, сярод работ якога — мастацкія фільмы «Міколка-паравоз» (1956), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Воўчая зграя» (1975), «Дачка камандзіра» (1981) і інш., заслужаны работнік культуры Беларусі.

Біяграфія

У гады Вялікай Айчыннай вайны падлеткам працаваў на авіяцыйным заводзе ў Куйбышаве і адначасова вучыўся ў рамесным вучылішчы, потым быў накіраваны ў індустрыяльны тэхнікум. Пасля вяртання ў Ленінград захапіўся фатаграфіяй, і гэта паспрыяла паступленню на аператарскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі. У 1955 годзе скончыў гэту навучальную ўстанову. Яго дыпломная работа «На рацэ Ацэ», знятая па матывах твораў К. Паўстоўскага (рэжысёр В. Знак), стала сапраўдным мастацкім адкрыццём. Прэм’ера фільма прайшла ў Маскоўскім доме кіно (факт да таго часу рэдкі), і карціна была выпушчана на ўсесаюзны экран.

Пасля інстытута працаваў асістэнтам аператара на «Ленфільме». З 1956 годзе яго дзейнасць была звязана з кінастудыяй «Беларусьфільм». За гэты час зняў шмат розных фільмаў — дакументальных, дзіцячых, ваенных, гістарычных, меладраматычных. Для творчасці А. Аўдзеева характэрны строгі рэалістычны стыль, графічнасць і лірызм. У дакументальным кіно яго вабілі дакладнасць факта, канкрэтныя людзі, сапраўднае жыццё. Сярод кінастужак гэтага жанру — «Першакласнікі» (1962), «Сіні шлях» (1965), «Генерал Даватар» і «Дарогі, якія мы выбіраем» (1967), «Факел» (1971), «Балада пра чорную бярозу» (1977).

Як аператар ён удзельнічаў у стварэнні фільмаў «Дзяўчынка шукае бацьку» (з І. Пікманам) і «Каханнем трэба даражыць» (1959), «Сакратар павяткама» (навела з кінаальманаха «Апавяданні пра юнацтва», 1961), «Крыніцы» (1964), «Чужое імя» (1966), «Неспадзяванае каханне» (1970), «Залаты ганак» (1972), «Воўчая зграя» і «Маленькі сяржант» (1975), «Дажджы па ўсёй тэрыторыі» (1978), «Канец бабінага лета» (1983), «Трывогі першых птушак» (1985), «Жадаеце — кахайце, жадаеце — не…» (1987); тэлевізійных серыялаў «Парашуты на дрэвах» (1973), «Крыж міласэрнасці» (1989—1991). У 1994 годзе (разам з Л. Пякарскім) зняў апошні свой фільм «Раман імператара» і пачаў займацца жывапісам.

Аўтарам і мастаком альбомаў «Первые железные дороги России» (2002), «Петербург-Московская (Николаевская) железная дорога» (2005), «Царскосельская железная дорога» (2006). Успаміны дзяцінства, звязаныя з чыгункай, сталі сюжэтамі жывапісных твораў А. Аўдзеева. На іх — цягнікі, якія прыходзяць на станцыю, імчаць па мастах у яркі восеньскі дзень і марозную ноч праз Паўлаўскі парк і густы лес. На карцінах можна ўпершыню ўбачыць некаторыя дакладныя тэхнічныя дэталі, што даўно зрабіліся гісторыяй: эмблему на машыне Р. Стэфенсана ці конусападобную трубу над паравозам. На палотнах адлюстраваны гісторыі, якія захапляюць сюжэтам і пераконваюць візуальна. Унікальнасць карцін у тым, што там у вобразна-пластычным варыянце яднаюцца два віды мастацтва — кіно і жывапіс. Жывапісныя творы А. Аўдзеева ёсць не што іншае, як спыненыя кадры фільма. У адным з альбомаў змешчаны аўтапартрэт аўтара. Ён стаіць каля кінакамеры. На раменьчыку вісіць фотаапарат — знак таго, што ўсё пачалося з фатаграфіі. Кампазіцыя прадстаўлена пры вячэрнім асвятленні (у лёгкіх прыцемках) — любімым часе сутак А. Аўдзеева — фатографа, кінааператара, мастака.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінааператары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа