wd wp Пошук:

Каханнем трэба даражыць

«Каханнем трэба даражыць» (руск.: Любовью надо дорожить) — мастацкі фільм (меладрама), зняты ў 1959 годзе на кінастудыі Беларусьфільм. Прэм’ера фільма адбылася 26 студзеня 1960 года.

Сюжэт

У адным з пакояў інтэрната Мінскага камвольнага камбіната на вуліцы Сонечнай жывуць чатыры дзяўчыны-ткачыхі: Каця, Тамара, Паліна і Зіна. Так склаліся абставіны, што Кацю абвінавацілі ў несумленным учынку. Усе доказы супраць яе. Каці даводзіцца перажыць разрыў з каханым чалавекам, які ёй не паверыў. Яна пакідае Мінск і з’язджае на далёкую будоўлю ў адзін з гарадоў БССР.

Але ў лёс Каці актыўна ўмешваюцца яе сяброўкі, камітэт камсамола. Яны вераць ёй, перакананыя ў тым, што Каця — сумленны чалавек. У гісторыі, якая адбылася з Кацяй, непрыстойную ролю адыграла Зіна. Урэшце яна ўсведамляе сваю памылку. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць на долю сябра Каці, маладога муляра Сцяпана. Сумленны хлопец, ён толькі аднойчы ў сілу збегу абставін здзяйсняе ў адносінах да Каці памылку, якую пасля спрабуе загладзіць. Але Каця ніяк не можа дараваць крыўду, якую нанёс ёй Сцяпан у цяжкую хвіліну жыцця.

Акцёры

Цікавыя факты

Пачынаецца кінафільм з цудоўнай панарамы цэнтральнай часткі Мінска, знятай з верхавіны гарадской тэлевышкі на вуліцы Камуністычнай. У фільме можна ўбачыць многія вуліцы і будынкі Мінска, якімі яны былі ў 1959 годзе. Асобныя эпізоды здымаліся непасрэдна на Мінскім камвольным камбінаце.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Фільмы СССР
Катэгорыя·Фільмы 1959 года