wd wp Пошук:

Дзяўчынка шукае бацьку

«Дзяўчынка шукае бацьку» — фільм рэжысёра Льва Голуба, зняты на кінастудыі Беларусьфільм ў 1959 годзе па аднайменнай п’есе Яўгена Рыса.

Сюжэт

Фільм пра маленькую дачку легендарнага партызанскага камандзіра бацькі Панаса, якая падчас Вялікай Айчыннай вайны засталася адна на зямлі, акупаванай гітлераўцамі. Дзяўчынку ў беларускім лясным доміку хавае стары ляснік, гітлераўцы шукаюць яе, спадзеючыся выкарыстоўваць Аленку ў якасці закладніцы. Унук загінулага лесніка — Янка, рызыкуючы ўласным жыццём, ратуе дачку партызана ад нацыстаў. Прыгоды, звязаныя з вызваленнем з гестапа 4-х гадовай дзяўчынкі, ляглі ў аснову фільма.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Фільмы, знятыя ў Беларусі
Фільмы паводле алфавіта
Фільмы 1959 года
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Фільмы пра Беларусь
Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Фільмы пра Вялікую Айчынную вайну
Фільмы Льва Голуба
Артыкулы без выяў (тып: фільм)