wd wp Пошук:

Алег Уладзіміравіч Рыжанкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыжанкоў. Але́г Уладзі́міравіч Рыжанко́ў (15 снежня 1967, Найстэн’ярві, Карэльская АССР, РСФСР) — беларускі біятланіст, удзельнік 4 Алімпійскіх гульняў, сцяганосец беларускай зборнай на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Турыне. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996). Уладальнік малага Кубка свету ў складзе эстафетнай зборнай у сезоне 2002/03, Чэмпіён свету ў эстафеце ў 1999 годзе.

Біяграфія

Пачаў займацца біятлонам у 1985 годзе. Пачаў заняткі ў дзіцячай спартыўнай школе Верамейкі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Член беларускай нацыянальнай зборнай па біятлоне з 1993 года. Дэбют у Кубку свету адбыўся ў 1992 годзе ў Паклюцы, дзе ў індывідуальнай гонцы ён заняў 20 месца. Першы раз патрапіў на подыум у тым жа месце, у спрынтарскай гонцы, дзе ён здабыў бронзавы медаль[2]. Першая перамога здабытая ў 1995 годзе ў спрынтарскай гонцы ў Рупольдынгу[2].

Найлепшымі вынікамі на Алімпійскіх гульнях было 4 месца ў эстафеце ў Лілехамеры ў 1994 і Нагана ў 1998.

Заявіў пра заканчэнне кар’еры пасля эстафетнай гонкі на Алімпійскіх гульнях у Турыне (2006), дзе беларуская зборная заняла 11-месца. Скончыў кар’еру ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера моладзевай зборнай Беларусі па біятлоне[3].

Дасягненні

Агульны залік Кубка свету

Зноскі

  1. Верамейкі // Чэрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт.(руск.)
  2. 1 2 Профіль на сайце IBU(англ.)
  3. Квартет именитых белорусских биатлонистов завершил спортивную карьеру Архівавана 4 сакавіка 2010. Новости — tut.by Архівавана 30 жніўня 2018.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
Катэгорыя·Постаці Суаярві
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Суаярвскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Сцяганосцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па біятлоне
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1994 года