У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гулак.
Алег Мікалаевіч Гулак (нар. 1 верасня 1967, в. Жылічы, Кіраўскі р-н, Магілёўская вобл., Беларусь) — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца.
Нарадзіўся ў сям’і сельскіх настаўнікаў. Скончыў Жыліцкую сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1989) па спецыяльнасці «правазнаўства». З 1990 па 1996 гг. працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацый (сярод іншых — завод «Камертон», Пінск). З 1996 г. у Беларускім Хельсінкскім камітэце: прымаў удзел у стварэнні Пінскай суполкі, з 1997 г. юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 г. намеснік старшыні, з 2008 г. старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту. У 2009 г. уваходзіў у Грамадска-кансультатыўны савет пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.[1]
Удзельнічаў як грамадскі абаронца ў дзясятках судовых справаў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
2016: Нямецка-французская прэмія ў галіне правоў чалавека і законнасці(ням.) бел. міністэрстваў замежных справаў Францыі і Германіі.[2][3]