wd wp Пошук:

Алег Вітальевіч Кабяк

Алег Вітальевіч Кабяк (нар. 21 чэрвеня 1973, Мінск) — беларускі сацыёлаг, прафесар, спецыяліст у галіне эканамічнай сацыялогіі і сацыялагічнага мадэліравання. Аўтар навуковых публікацый па тэматыцы эканамічных паводзін асобных і калектыўных гаспадарчых суб’ектаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1973 года ў Мінску ў сям’і настаўнікаў. У 1990 годзе скончыў СШ № 1 г. Мінска з залатым медалём. У 1995 годзе скончыў філасофска-эканамічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія» (атрымаў дыплом з адзнакай). У 1998 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 22.00.03 — «Эканамічная сацыялогія». У 2001 годзе атрымаў атэстат дацэнта па спецыяльнасці «Сацыялогія».

З 1998 па 2005 гады працаваў у Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1999 годзе выконваў абавязкі вучонага сакратара гэтага інстытута. У 2006 годзе быў загадчыкам сектара грамадска-функцыянальных інавацый у Інстытуце эканомікі НАН Беларусі. З лістапада 2006 па кастрычнік 2011 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных праблем. З лістапада 2011 г. па красавік 2013 года — дырэктар гэтага інстытута. З лістапада 2013 года навучаецца ў дактарантуры на кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З верасня 2016 года працуе прафесарам кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выкладчыцкай дзейнасцю займаецца з 1995 года. Працаваў у якасці дацэнта і прафесара ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі, Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва, Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва, Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў.

Уваходзіць у склад Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, якая прымае выпускныя экзамены па спецыяльнасці «Сацыялогія» (у якасці старшыні камісіі) і «Эканоміка прадпрыемства» (у якасці члена камісіі) у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.

Узнагароды

Навуковыя працы

Апублікавана больш за 100 навуковых прац, сярод якіх 3 індывідуальных манаграфіі і больш за 20 артыкулаў. Аўтар і суаўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў па эканамічнай сацыялогіі для студэнтаў ВНУ з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя У. І. Пічэты БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Сацыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Дактары сацыялагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў