wd wp Пошук:

Беларускі эканамічны часопіс

«Беларускі эканамічны часопіс» — спецыялізаванае эканамічнае выданне (Мінск); заснаванае ў 1997 годзе. Уключанае ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў[1]. Перыядычнасць выхаду часопіса — 4 нумары ў год.

Гісторыя

Стварэнне ў 1997 годзе «Беларускага эканамічнага часопіса» было накіравана на развіццё нацыянальнай навуковай школы Беларусі.

З моманту яго заснавання выданне ўдзельнічала ў многіх праектах ПРААН (праграмы развіцця ААН), што спрыяла ўмацаванню яго рэпутацыі як аднаго з вядучых навукова-практычных выданняў у Беларусі. Як толькі з’явілася магчымасць пашырэння дыялогу і правядзення розных мерапрыемстваў пад эгідай часопіса, пачалі стварацца ўласныя праекты.

Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Урад Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2003 года[2] пачалі рэалізацыю праекта «Развіццё дыялогу па найважнейшых напрамках сацыяльна-эканамічнай палітыкі» у межах «Беларускага эканамічнага часопіса». Выканаўцам праекта быў прызначаны БДЭУ. Прыкладна ў гэты ж час быў адкрыты сайт часопіса[3], размешчаны ў паддамене сайта БДЭУ.

Тэматыка часопіса

Выданне асвятляе розныя тэмы, пачынаючы ад публікацый аналітычных матэрыялаў аб ходзе пераўтварэнняў у краіне, аб выніках фундаментальных і прыкладных даследаванняў эканамічных рэформаў, аб структурнай перабудове прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сферы паслуг, да публікацый аб даследаваннях развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы краіны ў межах яе інтэграцыі ў сусветную сістэму.

Адным з аспектаў развіцця часопіса можна лічыць яго стаўленне да маладых навукоўцаў, аспірантаў і дактарантаў[4]. Выдавецтва ідзе ім насустрач і публікуе вынікі іх даследаванняў, арганізоўвае конкурсы навуковых прац па пэўных тэматыках і праводзіць розныя навукова-практычныя канферэнцыі.

За час свайго існавання ў часопісе выдаваліся працы вядучых навукоўцаў-эканамістаў і спецыялістаў-практыкаў з Беларусі, Расіі, Францыі, Германіі, Украіны, Польшчы, Літвы.

Асноўныя рубрыкі часопіса

Заснавальнікі часопіса

Зноскі

  1. Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2009 г. № 23(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 23 чэрвеня 2009.
  2. «Беларускі эканамічны часопіс» становіцца самастойным праектом ПРААН // AFN — «Агенцтва фінансавых навін» (Беларусь), 27 сакавіка 2003
  3. «Беларускі эканамічны часопіс» — у Інтэрнэце Архівавана 27 кастрычніка 2008 года. // «Эканамічная газета» (Беларусь), красавік 2004
  4. Карта СМІ Расіі Архівавана 10 лістапада 2013.
  5. Інфармацыя на галоўнай старонцы афіцыйнага сайта часопіса

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Эканамічныя часопісы
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса