У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнышоў.
Алег Віктаравіч Чарнышоў (нар. 18 сакавіка 1939) — навуковы даследчык у сферы дызайну, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Сябра Грамадскага аб’яднання Беларускі саюз дызайнераў[1].
У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Навучаўся ў В. І. Гусева, І. Я. Герасіменка. У 1984—1990 гг. працаваў заведуючым кафедры дызайна БДТМІ. З 1987 г. сябра Беларускага саюза дызайнераў.
Жыве і працуе ў Мінску.
Займаецца навукова-даследчай і пелагагічнай дзейнасцю па наступных спецыялізацыях: навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя, мастацка-кампазіцыйныя праблемы дызайн-дзейнасці і пытанні развіцця праектна-творчага мыслення спецыялістаў у галіне канцэптуальнага дызайну.
Мае больш за 80 навуковых публікацый і тэарэтычных распрацовак у галіне тэорыі, метадалогіі і методыкі дызайн-адукацыі, а таксама 10 аўтарскіх пасведчанняў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі [2].