wd wp Пошук:

Алег Аляксеевіч Семянчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семянчук. Алег Аляксеевіч Семянчук (нар. 20 снежня 1958, в. Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.

Біяграфія

Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Агульнатэхнічныя дысцыпліны з дадатковай спецыяльнасцю фізіка».

Працаваў майстрам вытворчага навучання, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Заастравецкага вучэбна-вытворчага камбіната, намеснікам загадчыка аддзела народнай адукацыі Клецкага райвыканкама, настаўнікам СШ № 3 г. Клецка, дырэктарам Клецкага дзіцячага дома, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі, старшынёй камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Семянчук Алег Аляксеевіч
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»