wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Мінакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінакоў. Алег Іванавіч Мінакоў (нар. 8 лістапада 1957, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1979 годзе архітэктурны факультэт БПІ (выкладчыкі А. А. Воінаў, В. І. Анікін, У. А. Чантурыя). У 19791986 гадах працаваў у праектным інстытуце «Саюзмашпраект»; у 19861992 гадах працаваў на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце; у 1992-93 гадах у СП «Промекс» (мэбля, інтэр’ер, будаўніцтва); у 1993-97 гадах у ТАА «Уніа» (архітэктура, інтэр’ер, будаўніцтва); з 1998 года ў ТАА «Олмінстудыя» (архітэктура, інтэр’ер, будаўніцтва).

Член Саюза архітэктараў з 1984 года.

Творчасць

Асноўныя працы: Праект праваслаўнай царквы ў г. Любань (2001, не рэалізаваны); інтэр’ер і дызайн мэблі клуба і кафэ «Нексус» у г. Мінску (2003); інтэр’ер, дызайн мэблі і святлодызайн кватэры па вул. Чэхава ў г. Мінску (2004-05); інтэр’ер і дызайн мэблі кватэры па вул. Гастэлы ў г. Мінску (2005-06); інтэр’ер і дызайн кватэры па вул. Беларуская ў г. Мінску (2006); архітэктура і інтэр’еры комплексу жылых і гаспадарчых пабудоў у п. Прылепы (2007-08); архітэктура і інтэр’еры комплексу жылых і гаспадарчых пабудоў у в. Раўбічы (2008-09); архітэктура, інтэр’еры, дызайн мэблі жылога дому ў в. Перасады (2009); архітэктура і інтэр’еры жылога дома ў Ленінградскай вобласці (Расія, 2009) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі