wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Кот

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кот. Алег Іванавіч Кот (нар. 18 красавіка 1966, в. Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык.

Біяграфія

Скончыў Ленінградскае вышэйшае зенітна-ракетнае каманднае вучылішча, інжынер па эксплуатацыі радыётэхнічных сродкаў.

Праходзіў ваенную службу ў якасці начальніка зенітнага ракетнага разліку — намесніка камандзіра батарэі Прыкарпацкай ваеннай акругі. Быў памочнікам начальніка 3-га аддзялення Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята. Працаваў старшым памочнікам начальніка 1-га аддзялення Дзяржынскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята, намеснікам ваеннага камісара — начальнікам мабілізацыйнага аддзялення, ваенным камісарам Дзяржынскага раённага ваеннага камісарыята.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені, васьмю юбілейнымі медалямі[1].

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»