wd wp Пошук:

Ала Лаўрэнцьеўна Грыб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыб.

А́ла Лаўрэ́нцьеўна Грыб (нар. 15 студзеня 1936, Сочы) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

Член КПСС (1962). Скончыла Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1958), Мінскую ВПШ (1965).

З 1958 года начальнік змены, інжынер лабараторыі, начальнік цэха Мінскай абутковай фабрыкі імя Тэльмана, з 1965 года намеснік начальніка аддзела збыту, намеснік сакратара парткама, сакратар парткама Мінскага вытворчага аб’яднання «Луч», з 1969 сакратар, 2-гі сакратар, 1-ы сакратар Цэнтральнага РК КПБ г. Мінска. З 1978 года міністр бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9—11 скліканняў. Член ЦК КПБ з 1981 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Міністры бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сочы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ