wd wp Пошук:

Алаіз Мок

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мок. Алаіс Мок (ням.: Alois Mock; 10 чэрвеня 1934, Ойратсфельд — 1 чэрвеня 2017) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Адукацыя і ранняя кар’ера

Скончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права; пазней працягнуў адукацыю ў Балонні і Бруселі. Спецыялізаваўся па міжнародным праве. Быў членам каталіцкай студэнцкай супольнасці ў Вене. Уступіў у Аўстрыйскую народную партыю, з якой звязана ўся яго палітычная кар’ера.

Палітычная кар’ера

З 1961 — на дзяржаўнай службе. Быў памочнікам федэральнага канцлера Аўстрыі Іозефа Клауса па пытаннях, звязаных з удзелам краіны ў еўрапейскай інтэграцыі. З 1966 — сакратар канцылярыі федэральнага канцлера. У 1969 годзе стаў самым маладым за ўсю гісторыю краіны федэральным міністрам адукацыі, навукі, даследаванняў, мастацтваў і спорту.

Пасля паражэння кансерватараў на ўсеагульных выбарах 1971 года засяродзіўся на парламенцкай працы, стаўшы адным з дзейных членаў апазіцыі. Адначасова быў выбраны бургамістрам роднага горада. У 1979—1987 — старшыня АНП. У 1979 быў выбраны старшынёй ліберальна-кансерватыўнага Еўрапейскага дэмакратычнага саюза.

Міністр замежных спраў

Найбольшую вядомасць атрымаў падчас свайго знаходжання на пасадзе міністра замежных спраў Аўстрыі ў 1987—1995 ва ўрадах «вялікай кааліцыі» з сацыялістамі. Падчас яго кіраўніцтва знешняй палітыкай Аўстрыі краіна ўвайшла ў Еўрапейскі саюз. Спрыяў крушэнню «жалезнай заслоны», адкрыўшы мяжу паміж Аўстрыяй і Венгрыяй у чэрвені 1989 года, дзякуючы чаму сотні бежанцаў з ГДР атрымалі магчымасць праз Венгрыю міграваць у Заходнюю Еўропу. У 1987—1989 гадах адначасова займаў ва ўрадзе пасаду віцэ-канцлера.

Зноскі

  1. Alois Mock // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Alois Mock // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alois Mock // https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Alois_Mock Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118734318 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Члены Аўстрыйскай народнай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Кавалеры карэйскага ордэна «За дыпламатычныя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа I ступені Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Мэры гарадоў Аўстрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Дзёблінгскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Катэгорыя·Вялікія афіцэры венгерскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Міністры абароны Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Караля Дзмітара Званіміра
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг Княства Ліхтэнштэйн
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары права
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Махапутра
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Рыгора Вялікага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За верную службу»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Кавалеры ордэнаў Ліхтэнштэйна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Зоркі Іарданіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Бернарда О’Хігінса
Катэгорыя·Памерлі ў Вене