wd wp Пошук:

Аларчын мост

Аларчын мост (руск.: Ала́рчин мост) — аўтадарожны бэлечны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Каломенскі і Пакроўскі астравы. Мост з’яўляецца помнікам архітэктуры федэральнага значэння і ахоўваецца дзяржавай.

Размешчаны па восі Англійскага праспекта. Побач з мостам знаходзіцца будынак Пятай Санкт-Пецярбургскай гімназіі, у якой былі ўладкаваныя адны з першых вышэйшых жаночых курсаў у Пецярбургу. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Магілёўскі мост, ніжэй — Каломенскі мост. Найбліжэйшая станцыя метрапалітэна (2 км) — «Садовая».

Назва вядома з 1761 года і паходзіць ад няправільнага вымаўлення прозвішча галернага майстра Алатчаніна, які жыў паблізу ў канцы XVIII стагоддзя. Да 1790 года выкарыстоўвалася форма Аларчынаў мост, сучасная назва вядома з 1776 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Стальныя масты
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты цераз канал Грыбаедава
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі