wd wp Пошук:

Каломенскі мост

Каломенскі мост — пешаходны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Каломенскі і Пакроўскі астравы. Першы і адзіны ў горадзе суцэльназварны алюмініевы мост. Размешчаны ў створы вуліцы Валодзі Ермака. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Аларчын мост, ніжэй — Мала-Калінкін мост. Найбліжэйшыя станцыі метрапалітэна — «Садовая», «Сянная плошча», «Спаская». Назва моста паходзіць ад Каломны — старадаўняга наймення раёна Санкт-Пецярбурга, які размяшчаецца на тэрыторыі цяперашніх Каломенскага і Пакроўскага астравоў. З 1911 да 1920-х гадоў выкарыстоўвалася найменне Каломенскі пешаходны мост.

Першы драўляны мост на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1907 годзе. Гэта быў часовы мост, збудаваны на перыяд рамонту Мала-Калінкіна моста. У 1910 годзе быў пабудаваны драўляны пешаходны мост. Да канца 1960-х гадоў мост быў драўляным, на палевых апорах з пралётной будовай з металічных бэлек. Даўжыня моста складала 34,3 м, шырыня — 2,3 м.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пешаходныя масты Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Арачныя масты
Катэгорыя·Масты цераз канал Грыбаедава