У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыкман. Ала́н Сі́дні Па́трык Ры́кман (англ.: Alan Sidney Patrick Rickman; 21 лютага 1946, раён Хамерсміт, Лондан, Англія — 14 студзеня 2016) — брытанскі тэатральны і кінаакцёр, акцёр агучвання, рэжысёр. Лаўрэат прэмій «Залаты глобус», «Эмі», BAFTA.
У снежні 2012 года паводле ініцыятывы Беларускага Свабоднага тэатра ў рамках кампаніі Free Belarus Now (англ.: Свабоду Беларусі зараз!) разам з іншымі вядомымі брытанскімі акцёрамі, сярод якіх Джаана Ламлі, Сэм Уэст, Рэйф Файнс, Марк Райланс, Цім Райс, Аджоа Анда і Сайман Кэлаў, звярнуўся ў відэазвароце да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі[7].