wd wp Пошук:

Акіянаграфічны музей Манака

Акіянаграфічны музей Манака (фр.: Musée océanographique de Monaco) — аб’ядноўвае ўласна музей і акіянаграфічны інстытут у Манака. Музей быў заснаваны ў 1889 годзе князем Манака Альбертам I, акіянаграфічны інстытут адкрыўся ў 1906 годзе. З 1957 года дырэктарам музея быў Жак Іў Кусто. У сакавіку 2010 музей адзначаў стагоддзе з дня нараджэння навукоўца.

Калекцыя

Музей мае выдатную калекцыю розных відаў марской фаўны ў форме пудзілаў і шкілетаў. Музейныя зборы таксама складаюцца з вялікай колькасці разнастайных аб’ектаў, якія адносяцца да мора і марской справы, такіх як мадэлі караблёў, марскія прылады, зброя і гэтак далей.

Акварыум размешчаны ў сутарэннай частцы будынка і дазваляе наведвальнікам азнаёміцца з жывымі экзэмплярамі каля 4000 відаў рыб і каля 200 відаў бесхрыбтовых. Галоўным чынам прадстаўлены марскія экасістэмы тропікаў і Міжземнага мора.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манака
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Акіянарыумы
Катэгорыя·Акіяналогія