wd wp Пошук:

Акупацыя. Містэрыі

«Акупа́цыя. Містэ́рыі» — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2003 годзе пры ўдзеле студый «Навігатар» і «XXI».[3]

Сюжэт

Пяцьсот год таму яны не ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была самай вялікай у Еўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы, і іншыя лічылі іх, то недаробленымі рускімі, то непаўнавартаснымі палякамі. Але беларусы яшчэ былі. Нарэшце, іх запісалі ў савецкі народ. А потым пачалася вайна і акупацыя. Пасля гэтага беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсць дзяржава. Але іх саміх ужо не засталося.
з уступнай застаўкі(руск.) бел. фільма

Фільм складаецца з ўступлення і некалькіх навэл, звязаных паміж сабой агульнымі героямі і падзеямі, і паказанымі не ў храналагічным парадку. Твор, дзеянне якога адбываецца ў 1942 годзе, пачынаецца з дакументальных кадраў часоў нямецкай акупацыі Беларусі, у якіх паказваецца разбурэння, бедствы, злачынствы нацыстаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама арганізацыя імі Беларускай краёвай абароны. Пасля дакументальных здымак з’яўляюцца двое беларускіх паліцаяў, якія едуць у санях. Адзін з іх спявае песні з савецкіх фільмаў, а затым кажа, што пасля вайны збіраецца здымаць кіно, але «не савецкае або нямецкае, а наша, беларускае». Другі адказвае, што «ніякага беларускага кіно ніколі не было, няма, і не будзе».

Скразным персанажам усіх містэрый з’яўляецца партызанскі ваяка Штыркін у выкананні Аляксандра Колбышава. У першай частцы яго забіваюць, але ён «уваскрасае»: гісторыі ідуць у адваротным парадку[4].

Містэрыя першая. «Адам і Ева»

Вясковы хлопец Адам (Аляксандар Малчанаў), які йшоў у партызаны, застаецца на хутары ў абдымках каханай. Ён трапляе ў пастку жаночых чараў і забівае свайго правадніка Штыркіна.

Містэрыя другая. «Маці»

Нямая жанчына ратуе параненага нацыста, які замяняе ёй сына, што загінуў.

Містэрыя трэцяя. «Бацька»

Маленькі хлопчык так імкнецца адшукаць зніклага бацьку, што прыводзіць у дом людзей, якія забіваюць яго айчыма і маці.

У ролях

Акцёр Роля
Аляксандр Колбышаў
Анатоль Кот
Аляксандр Малчанаў
Святлана Зелянкоўская

Здымачная група

Прэм’ера

Забаронены да паказу ў Беларусі ў 2004 годзе, пракатнае пасведчанне вярнулі ў 2010 годзе. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбылася 15 лютага 2010 года ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно».

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0397554/ Праверана 30 чэрвеня 2016.
  2. Knowledge Graph — 2012.
  3. Кастусь ЛАШКЕВИЧ Скандальный фильм «Акупацыя. Містэрыі» разрешили к показу в Беларуси(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (10 лютага 2010 у 16:29). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 лютага 2018.
  4. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2004 года
Катэгорыя·Фільмы Беларусі 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Фільмы-драмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы Андрэя Кудзіненкі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы на беларускай мове
Катэгорыя·Фільмы Беларусі
Катэгорыя·Фільмы 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных