wd wp Пошук:

Акуніна

Акуніна — возера ў Беларусі, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад горада Іванава, за 5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Махро, у басейне ракі Піна.

Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 0,94 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Максімальная глыбіня 11,8 м, сярэдняя 5,0 м. Празрыстасць вады 3,0 м. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Аб’ём вады 1,15 млн м³. Плошча вадазбору 2,85 км².

Катлавіна возера карставага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, нізкія, на захадзе і поўдні параслі лесам, на ўсходзе забалочаныя. Берагі пясчаныя, на ўсходзе вышынёй да 0,5—1 м, абрывістыя, на захадзе нізкія, на поўдні тарфяністыя. У возера ўпадаюць дзве канавы, з поўначы выцякае меліярацыйны канал, які ўпадае ў Акунінскі канал.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Басейн Піны