wd wp Пошук:

Актывіраваны вугаль

Актывіраваны вугаль, або актываваны вугаль - гэта форма вугалю, аморфны вуглярод з высокімі адсарбцыйнымі ўласцівасцямі і гідрафобнай паверхняй. Ён змяшчае велізарную колькасць пораў і таму мае вельмі вялікую удзельную паверхню (1 г вугалю мае удзельную паверхню 500–2200 м²), у выніку чаго мае высокі адсорбцыйны патэнцыял. Актываваны вугаль атрымліваюць карбанізацыяй арганічных матэрыялаў - драўнянага вугалю, каменнавугальнага коксу, шкарлупіны грэцкага або какосавага арэха і інш. Выкарыстоўваецца як адсарбент у сродках грамадзянскай абароны, як энтэрасарбент у медыцыне, хіміі, харчовай прамысловасці і інш., а таксама як носьбіт каталізатараў у тэхналагічных працэсах, сарбент для канцэнтрацыі мікрапрымешак у аналітычнай хіміі. У кулінарыі актываваны вугаль выкарыстоўваецца як сурагат натуральнага фарбавальніка — чарніла каракаціцы.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адсарбенты
Катэгорыя·Энтэрасарбенты