wd wp Пошук:

Аксель Ульрых

Аксель Ульрых (ням.: Axel Ullrich; нар. 19 кастрычніка 1943, Любань) — нямецкі анколаг, адзін з заснавальнікаў біятэхналогій. Член Леапальдзіны (2000) і Венгерскай АН (2013), кіраўнік аддзела малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адзін з распрацоўшчыкаў трастузумабу. Яго працы таксама паслужылі з’яўленню хумуліну і сунітынібу.

Біяграфія

Вывучаў біяхімію ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1975 годзе атрымаў доктарскую ступень па малекулярнай генетыцы ў Гайдэльбергскім універсітэце. З’яўляўся постдокам у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (1975—1977), пасля чаго ў 1978 годзе паступіў даследчыкам у Genentech там жа ў Сан-Францыска (працаваў да 1988 года). З 1988 года ўзначальвае аддзел малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адначасова з 2004 па 2007 гады даследчы дырэктар праекта Singapore Oncogenome (SOG). Сузаснавальнік трох біятэхналагічных кампаній: SUNGEN Inc. (ЗША, 1991), U3 Pharma AG (Германія), Axxima Pharmaceuticals AG (Германія). Ганаровы прафесар Second Military Medical University (Кітай) і Цюбінгенскага ўніверсітэта. Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2005), член Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў раку (2014) і EMBO.

Апублікаваў больш за 450 артыкулаў у міжнародных часопісах і цытаваўся больш за 50 тыс. разоў, з’яўляючыся адным з найбольш цытуемых навукоўцаў у свеце.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. Axel Ullrich // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
  5. https://www.ae-info.org/ae/User/Ullrich_Axel
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Біяхімікі Германіі
Катэгорыя·Анколагі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Ганаровыя прафесары
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы