wd wp Пошук:

Акакій Хубутыя

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Акакій Хубутыя (груз. აკაკი ხუბუტია; нар. 17 сакавіка 1986, Сухумі, Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, абаронца ўкраінскага клуба «ВПК-Агра» з Шэўчэнкіўкі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў клубе «Норчы Дынамаелі», пазней гуляў за рэзервовыя каманды тбіліскіх «Лакаматыва» і «Дынама». У другой палове 2004 года на правах арэнды гуляў у Беларусі за «Зорку-БДУ», пасля перайшоў у літоўскі «Каўнас», адкуль аддаваўся ў арэнды ў іншыя літоўскія клубы — «Нявежыс», «Шылуце», «Вільнюс». У 2007 годзе вярнуўся ў «Каўнас» і дапамог яму стаць чэмпіёнам краіны.

У 2009 годзе, пасля таго як «Каўнас» перайшоў у трэці літоўскі дыізіён, стаў іграком румынскага клуба «Газ Метан», дзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2011/12 правёў у клубе турэцкай Суперлігі «Самсунспор», пасля вярнуўся ў «Газ Метан». У лютым 2013 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Мардовія», застаўся ў камандзе і на сезон 2013/14, калі «Мардовія» выбыла з Прэм’ер-лігі, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У другой палове 2014 года быў іграком ізраільскага клуба «Хапаэль» з Петах-Тыквы, за які гуляў у Кубку Тота. Першую палову 2015 года правёў у грэчаскай «Керкіры», у сезоне 2015/16 быў іграком славацкага «Земпліна».

У 2016 годзе на некаторы час вярнуўся ў тбіліскае «Дынама», а пазней зноў стаў іграком «Газ Метана». У пачатку 2018 года далучыўся да клуба «Полі», аднак згуляў толькі ў двух матчах, і ў канцы года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Быў адным з асноўных абаронцаў віцебскай каманды. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3].

У сакавіку 2021 года далучыўся да клуба ўкраінскай Першай лігі «ВПК-Агра» з Шэўчэнкіўкі.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Грузіі розных узростаў. 17 лістапада 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грузіі ў таварыскім матчы са Славеніяй (2:1).

Дасягненні

Зноскі

  1. Akaki Khubutia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Витебск” подписал центрального защитника из Грузии Хубутию
  3. Хубутия, Золотов, Прудников и Журов покинули “Витебск”
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Ігракі ФК Руставі
Катэгорыя·Ігракі ФК Полі Тымішаара
Катэгорыя·Ігракі ФК Земплін Міхалаўцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Каўнас
Катэгорыя·Ігракі ФК Шылуце
Катэгорыя·Футбалісты Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сухумі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нявежыс Кедайней
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Тбілісі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Тбілісі
Катэгорыя·Ігракі ФК Газ Метан Медыяш
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мардовія Саранск
Катэгорыя·Ігракі ФК Керкіра
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Самсунспор
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Петах-Тыква
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільнюс
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Грузіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК ВПК-Агра Шэўчэнкіўка