wd wp Пошук:

Ай Цін

Ай Цін (кіт.: 艾青; 27 сакавіка 19105 мая 1996) — кітайскі паэт.

Нарадзіўся ў правінцыі Чжэцзян. З 1929 па 1932 год вучыўся ў Францыі. У 1932 годзе вярнуўся ў Кітай, быў арыштаваны за выступленне супраць Гаміньдана. Да 1935 года — у астрозе. У 1936 годзе выдаў першы вершаваны зборнік «Даяньхэ», прысвечаны жыццю кітайскай вёскі.

7 ліпеня 1937 года ў Кітаі пачалася антыяпонская вайна. У перыяд Сапраціўлення Ай Цін напісаў паэмы “Да сонца” (1938), “Ён памёр другім разам” (1939), “Паходня” (1940). Вершу, які даў назву кнізе, папярэднічае такі эпіграф: “Аднойчы паэт сказаў мне: “Поўнач – самотная краіна”. У яго вольных вершах філасафічнасць, разуменне ўнутраных прычын з’яў і працэсаў, увага да жыцця простага чалавека.

За крытыку падаўлення свабоды слова ў першыя гады створанай Мао Цзэдунам Кітайскай Народнай Рэспублікі быў адпраўлены ў высылку ў Маньчжурыю ў 1958 годзе. На працягу 16 гадоў чысціў прыбіральні. Не друкаваўся ажно да поўнай рэабілітацыі ў 1978 годзе. У 1980 годзе выходзіць кніга «Песня вяртання».

Унёс значны ўклад у развіццё свабоднага верша, вытрымаў сур’ёзныя ўплывы Э. Верхарна, У. Уітмэна, У. Маякоўскага. У 1985 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй Прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана.

На беларускую мову яго творы пераклалі Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 31. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. Ai Qing // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Кітая
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чжэцзяне
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Пекіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе