wd wp Пошук:

Айтаска

Айтаска (англ.: Lake Itasca) — невялікае ледавіковае возера ў ЗША. Размешчана ў акрузе Кліруотэр на паўночным захадзе штата Мінесота, на тэрыторыі парку Айтаска. Мае плошчу 4,4 км² і глыбіню 12 метраў, знаходзіцца на вышыні 450 м над узроўнем мора.

Возера створана каля 10 тыс. гадоў назад ледавіком. Прыкладна 50 % жыўлення возера — крыніцы, таксама ў возера ўпадае Нікалет-крык. Возера Айтаска лічыцца вытокам Місісіпі, найбуйнейшай ракі паўночнаамерыканскага кантынента.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры ЗША