wd wp Пошук:

Айлей

Айлей[1] — самы паўднёвы востраў у архіпелагу Унутраных Гебрыдскіх астравоў, на захадзе Шатландыі. Уваходзіць у склад акругі Аргайл-энд-Б’ют і размешчаны на захад ад вострава Джура і прыблізна за 40 км на поўнач ад ірландскага ўзбярэжжа, якое можна разглядзець у добрае надвор’е. На гэльскай мове гавораць прыкладна да адной траціны насельніцтва вострава. Адміністрацыйны цэнтр вострава — мястэчка Боўмар, вядомае круглай царквой Кілэроў (англ.: Kilarrow). Порт-Элен (англ.: Port Ellen) ж з’яўляецца самым вялікім населеным пунктам.

Востраў звязаны паромам з астравамі Джура і Колансей і вялікай зямлёй (Обан). Таксама з аэрапорта Айлей выконваюцца рэйсы ў Глазга міжнародны, Колансей і Обан.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8. (англ.: Islay, шатл. гэл.: Ìle) — карта Вялікабрытаніі
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аргайл і Б’ют
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Астравы Шатландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра астравы без шаблонаў-картак