wd wp Пошук:

Айк Мусаханян

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Айк Мусаханян (нар. 20 сакавіка 1998, Мінск, Беларусь) — французскі футбаліст армянскага паходжання, нападнік армянскага клуба «Ноа» з Ерэвана.

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Мінску ў армянскай сям’і, якая пераехала ў Беларусь у савецкія часы[1]. Ва ўзросце 7 гадоў разам з бацькамі пераехаў у Францыю, у горад Кальмар, дзе і пачаў займацца футболам. Пазней выступаў таксама за юнацкія каманды «Вітэнгайма» і «Бельфора». Аднак, ва ўзросце 18 гадоў не падпісаў у Францыі прафесійнага кантракта ні з адным клубам, і ў 2017 годзе пераехаў у Беларусь, далучыўшыся да клуба Першай лігі «Энергетык-БДУ».

У складзе мінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 4 галы і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачаў у дубліруючым складзе «Энергетыка-БДУ». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 красавіка 2019 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» і праз хвіліну адзначыўся голам, а ўжо ў дадатковы час забіў другі гол, чым прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 4:3. У далейшым трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях ад апорнага паўабаронцы да нападніка. Пасля сезона 2021 стаў з 75 гульнямі лідарам сярод усіх ігракоў па колькасці праведзеных матчаў за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2022 года пакінуў мінскі клуб[2] і неўзабаве стаў іграком армянскага «Ноа»[3].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (2)Д2Энергетык-БДУ92
2018Д2Энергетык-БДУ284
2019Д1Энергетык-БДУ243
2020Д1Энергетык-БДУ243
2021Д1Энергетык-БДУ271

Зноскі

  1. Тур 5. Будем знакомы: Айк Мусаханян. Иногда забываю побриться — и Юревич дает 250 отжиманий
  2. “Энергетик”-БГУ покинули еще четыре футболиста
  3. Мусаханян перешел в армянский “Ноа”
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ноа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка