Айкану́ш Багдаса́раўна (Ганна Барысаўна) Даніэля́н (арм.: Հայկանուշ Դանիյելյան; 1893—1958) — армянская савецкая камерная спявачка
(лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1939).
Нарадзілася 3 (15) снежня 1893 года ў Тыфлісе, цяпер —Тбілісі (Грузія).
У 1920 году скончыла Петраградскую кансерваторыю па класе Н. А. Ірэцкай.
У 1920—1922 гадах выступала ў Петраградзе. У 1922—1932 годах — салістка Грузінскага тэатра оперы і балета ім. З. П. Паліяшвілі. У 1924 годзе брала ўдзел у опернай трупе пад кіраўніцтвам А. Ш. Мелік-Пашаева і Ш.M. Тальяна (спектаклі ў Ленінакане і Ерэване).
З 1933 па 1948 год — салістка Армянскага тэатра оперы і балета ім. А. А. Спендыярава. Валодала рэдкім па харастве голасам.
Выступала як канцэртная спявачка (выконвала песні Камітаса, твора армянскіх, рускіх і заходне-еўрапейскіх кампазітараў).
У 1943—1951 годах выкладала ў Ерэванскай кансерваторыі ім. Камітаса (у 1943—1948 гг. — заг. вакальнай кафедрай, з 1949 года —прафесар.
Чалец УКП(б) з 1941 года. Дэпутат ВС СССР 2 склікання (1946—1950). Дэпутат Вярхоўнага Савета Армянскай ССР 1-га і 3-га скліканняў.
Памерла ў 19 красавіка 1958 года ў Ерэване. Пахавана на Тахмахскіх могілках.