wd wp Пошук:

Азурыт

Азуры́т[1] — мінерал з класа карбанатаў, асноўны карбанат медзі, Cu3(СО3)2(ОН)2/

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Мае 53,3 % медзі. Утварае шчоткі і друзы пераважна дробных крышталёў, агрэгаты, канкрэцыі, шчыльныя масы, зямлістыя намнажэнні. Колер цёмна-сіні, васільковы, блакітны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8 г/см³. Крохкі.

Тыповы мінерал зон акіслення меднарудных жылаў. Пры далейшым акісленні ператвараецца ў малахіт.

Назва паходзіць ад персідскай назвы lazhward, што азначае сіні колер.

Радовішчы

Радовішчы азурыту маюцца ў Расіі (Урал), Казахстане, Афрыцы, Марока, а таксама ў ЗША, Кітаі, Францыі[2], Аўстраліі.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, у якасці вырабнога каменя. З’яўляецца аб’ектам калекцыяніравання. Другасная руда медзі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці сіняй фарбы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын.
  2. Азурит // Кристаллов. Net(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы медзі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Карбанаты (мінералы)