wd wp Пошук:

Азова-Чарнаморскі край

Азова-Чарнаморскі край — адміністрацыйная адзінка РСФСР, якая існавала з 10 студзеня 1934 па 13 верасня 1937 гг.

Адміністрацыйны цэнтр краю — горад Растоў-на-Доне. Першы старшыня выканкама Азова-Чарнаморскага краю — В. П. Ларын.

10 студзеня 1934 г. Паўночна-Каўказскі край быў падзелены на дзве часткі: заходнюю — Азова-Чарнаморскі край і ўсходнюю — уласна Паўночна-Каўказскі край, цэнтрам якога стаў Пяцігорск.

Азова-Чарнаморскі край уключаў у сябе Адыгейскую АВ, Паўночную вобласць і тэрыторыі цяперашніх Краснадарскага краю і Растоўскай вобласці.

Паўночная вобласць спыніла сваё існаванне 5 ліпеня 1934 г.

13 верасня 1937 г. пастановай ЦВК СССР Азова-Чарнаморскі край быў падзелены на Краснадарскі край з цэнтрам у г. Краснадары і Растоўскую вобласць з цэнтрам у г. Растове-на-Доне. 15 студзеня 1938 г. Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне гэтых рэгіёнаў. Праз паўгода Вярхоўны Савет РСФСР пацвердзіў скасаванне краю.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Адыгеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел РСФСР
Катэгорыя·Гісторыя Краснадарскага края
Катэгорыя·Гісторыя Растоўскай вобласці