wd wp Пошук:

Азершчынскі сельсавет

Азе́ршчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Азершчына.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Унорыцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4696 чалавек[1], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,4 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Азершчынскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат