Азербайджанская мова (азерб. Azərbaycan dili) — адна з цюркскіх моў; належыць да агускай групы. Распаўсюджаная ў асноўным у Азербайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турцыі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 45—50 млн чалавек.
Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казахскі — ад назвы горада Казах на захадзе Азербайджана, карабахскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-кахскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадскі і іншыя).
У фанетыцы для азербайджанскай мовы, у адрозненне ад роднасных цюркскіх моў, характэрная прыдыхальнае вымаўленне выбуховых глухіх зычных на пачатку і канцы слова, палаталізаванае вымаўленне велярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу.
Сярод асаблівасцяў граматыкі — наяўнасць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзнікненне проціпастаўлення сучаснасці і цяперашне-будучага часу.
Азербайджанская мова паходзіць ад мовы агускіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стст. Эпас на азербайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст. Літаратура на азербайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрыскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасля далучэння Паўночнага Азербайджану да Расіі) — на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У перыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 газеты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 апісваецца як мова данацыянальнага перыяду (на ёй напісаныя творы класікаў азербайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 — як мова нацыянальнага перыяду; яна склалася ў творах М. Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамедкулізадэ. Пачынаючы з сярэдзіны 19 ст. азербайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школ у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадах. Да 1929 пісьмовасць на азербайджанскай мовы існавала на арабскай, у 1929—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове кірылічнай графікі.
На паўднёваазербайджанскай размаўляюць у Іранскім Азербайджане (гістарычным Азербайджане) і, у меньшай ступені, у суседніх рэгіёнах Ірака, Турцыі і Сірыі.
Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Тэмы гэтай старонкі (11):