wd wp Пошук:

Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт

Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова cа статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Агульная характарыстыка

Вядучая ВНУ ў сістэме вышэйшай экалагічнай і гідраметэаралагічнай адукацыі, базавы ВНУ Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны. У вучэльне вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па кірунках падрыхтоўкі: “Гідраметэаралогія”, “Ваенная гідраметэаралогія”, “Экалогія, ахова навакольнага асяроддзя і збалансаванае прыродакарыстанне”, “Водныя біярэсурсы”, “Менеджмент”, “Камп’ютарныя навукі”.

У складзе універсітэта функцыянуюць Адэскай каледж камп’ютэрных тэхналогій, Харкаўскі і Херсонскі гідраметэаралагічныя тэхнікумы, цэнтр магістарскай падрыхтоўкі на базе Марскога гідрафізічнага інстытута НАН Украіны.

Адэскі дзяржаўны экалагічны універсітэт мае міжведамасныя вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы “Украінскі цэнтр гідраметэаралагічнай адукацыі”, “Фізіка навакольнага асяроддзя” (сумесна з Інстытутам тэарэтычнай фізікі НАН Украіны і Інстытутам магнетызму НАН Украіны), “Акіяналогія і марское прыродакарыстанне” (сумесна з Марскім гідрафізічны інстытутам НАН Украіны) і міжведамасны вучэбна-навуковы комплекс па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў для падраздзяленняў Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны.

На базе універсітэта працуюць дзве вучэбна-метадычныя камісіі (па гідраметэаралогіі і экалогіі, ахове навакольнага асяроддзя і збалансаваным прыродакарыстанні) вучэбна-метадычнага савета Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1932 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Адэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·1932 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта