wd wp Пошук:

Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Агульная характарыстыка

Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт - найстарэйшая на поўдні Украіны дзяржаўная сельскагаспадарчая вышэйшая навучальная ўстанова, вядучы вучэбна-метадычны і навуковы цэнтр па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для розных галін сельскагаспадарчай вытворчасці Паўднёва-Заходняга Прычарнамор’я. Падпарадкаваны Міністэрству аграрнай палітыкі і харчавання Украіны. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 6 тысяч студэнтаў, з іх на дзённай форме навучання — 2800.

Навучальны працэс ажыццяўляюць 36 кафедраў, на якіх працуюць 390 навукова-педагагічных супрацоўнікаў, сярод якіх 40 - дактары навук, прафесары і 165 — кандыдаты навук, дацэнты. Сярод выкладчыкаў Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны, Заслужаныя работнікі народнай адукацыі Украіны, Заслужаныя вынаходнікі Украіны. За гады існавання ва універсітэце падрыхтавана больш за 40 тысяч спецыялістаў для Украіны і замежжа. Акрамя таго, тут прайшлі перападрыхтоўку і павысілі кваліфікацыю 30 тысяч спецыялістаў сельскай гаспадаркі, выкладчыкаў тэхнікумаў і ВНУ.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе
Катэгорыя·1918 год ва Украіне
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта