wd wp Пошук:

Адукацыя ў Дубровенскім раёне

Сістэма адукацыі Дубровенскага раёна ўключае ў сябе: 5 дашкольных устаноў: 3 гарадскія і 2 сельскія; 9 устаноў адукацыі: 3 сярэднія школы і 6 школ-комплексаў (1 дзіцячы сад-пачатковая школа, 5 дзіцячых садоў-сярэдніх школ); сацыяльна-педагагічны цэнтр; цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; цэнтр дзяцей і моладзі; «Дубровенская СДЮШАР»; фізкультурна-спартыўны клуб; аздараўленчы лагер «Лугаўцы».

У 2017/2018 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 1547 навучэнцаў і 491 дашкольнік. У сістэме адукацыі раёна працуе 387 педагагічных работнікаў, у тым ліку ў сферы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі — 318 педагогаў, з якіх маюць вышэйшую адукацыю 88 %, вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі — 71 %, другую — 15 %. 159 педагогаў маюць сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій. Ахоплена дашкольнай адукацыяй 79 % дзяцей ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў, ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 90 %. Забяспечанасць месцамі дзяцей ранняга дашкольнага ўзросту ва ўстановах дашкольнай адукацыі па раёне складае 115 %.

Прафесійна-тэхнічная адукацыя: УА «Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

Сістэма ўстаноў дашкольнай адукацыі ўключае

Установы агульная сярэдняй адукацыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дубровенскі раён
Катэгорыя·Адукацыя ў Віцебскай вобласці