wd wp Пошук:

Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці

Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў горадзе Дуброўна.

Гісторыя

Сваю гісторыю ліцэй пачаў з 1 кастрычніка 1945 года. У кастрычніку 1945 года ў пасёлку Бабінічы Аршанскага раёна была створана школа механізацыі сельскай гаспадаркі. Школу механізацыі ўзначаліў Іван Пятровіч Бібікаў.

У 1963 годзе вучылішча было пераведзена з Бабінічаў у Дуброўна, а ў наступным годзе яно было перайменавана ў СПТВ-35.

У 1968 годзе быў здадзены новы навучальны корпус, а потым лабараторна-практычны корпус і інтэрнат. З 1970 года вучылішча было пераведзена ў разрад сярэдніх прафесійна-тэхнічных вучылішчаў. З 1 верасня 1984 года ў сувязі з рэформай агульнаадукацыйнай і прафесійнай школ — перайменавана ў Дубровенскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 171.

З 14 жніўня 2002 года — дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці[2].

Ліцэй вядзе падрыхтоўку рабочых кадраў па прафесіях на аснове базавай адукацыі:

На аснове сярэдняй адукацыі:

Зноскі

  1. В Дубровенском лицее прошел день открытых дверей
  2. Ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Дубровенскі дзяржаўны

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Дуброўна
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Ліцэі Беларусі
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1945 год у Беларусі