wd wp Пошук:

Адрыян Рамас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рамас. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Густава Адрыян Рамас Васкес (ісп.: Gustavo Adrián Ramos Vásquez; нар. 22 студзеня 1986, Сантандэр-дэ-Кілічаа, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік клуба «Амерыка» з Калі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Клубная кар’ера

Адрыян з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Амерыка». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2004 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба. На працягу сезону 2006/07 абараняў на ўмовах арэнды колеры клуба «Санта-Фэ».

У 2007 годзе вярнуўся з арэнды ў клуб «Амерыка». На гэты раз згуляў за каманду больш за два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Амерыкі», быў асноўным іграком атакавалага звяна каманды, стала забіваючы мячы ў браму сапернікаў.

У канцы жніўня 2009 года падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Герта». Дэбют за клуб адбыўся 12 верасня 2009 года ў матчы супраць «Майнца». У сезоне 2013/14 стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы за сезон 16 галоў. 9 красавіка падпісаў дагавор з дортмундскай «Барусіяй», дзе разглядаўся як замена Роберту Левандоўскаму.

У студзені 2017 года перайшоў у кітайскі клуб «Чунцын Ліфань», да якога мусіў далучыцца ўлетку, а да таго часу быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Гранадзе»[3]. Застаўся ў «Гранадзе» і ў сезоне 2017/18, калі клуб выбыў у Сегунду. У студзені 2018 года далучыўся да «Гранады» на трывалай аснове.

У студзені 2020 года вярнуўся ў «Амерыку».

Міжнародная кар’ера

У складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі дэбютаваў 20 жніўня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора.

Дасягненні

Барусія Дортмунд:

Зноскі

  1. Adrián Ramos // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adrián Ramos // FBref.com
  3. Адриан Рамос стал игроком «Чунцин Лифань». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Трухільянас
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Гранада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Герта Берлін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калумбіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Амерыка Калі
Катэгорыя·Ігракі ФК Санта-Фэ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Ігракі ФК Чунцын Ліфань
Катэгорыя·Футбалісты Калумбіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Калумбіі па футболе