wd wp Пошук:

Адрыян Аўрэмія

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Адрыян Аўрэмія (рум.: Adrian Avrămia; нар. 31 студзеня 1992, Фэлтычэнь, Румынія) — румынскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час прцуе трэнерам у клубе «Шамуз» з Фэлтычэня.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Фэлтычэнь, пазней далучыўся да акадэміі клуба «Палітэхніка» (Ясы). У 2010 годзе, пасля таго як «Палітэхніка» спыніла існаванне, стаў іграком новага клуба КСМС. У верасні 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011/12, у якім каманда атрымала перамогу ў другім дывізіёне. У сезоне 2012/13 выступаў за КСМС у Лізе I. У 2014—2016 гадах гуляў у элітным румынскім дывізіёне за КСУ і «Рапід».

У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. Стаў асноўным цэнтральным абаронцам брэстчан. У кастрычніку 2016 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней саступіў месца на полі Андрэю Лебедзеву і Аляксею Гаўрыловічу, і звычайна з’яўляўся на полі ў выпадку іх траўм.

У снежні 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе абаронцы ў казахстанскі клуб «Іртыш» з Паўладара[4]. Пакінуў «Іртыш» у ліпені 2018 года.

У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Фарэста» з трэцяга дывізіёна Румыніі. У 2021 годзе завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Шамуз».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Румыніі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Adrian Avramia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. выгрузка даных Freebase — Google.
  3. Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  4. Румынский защитник Аврамия сменил брестское “Динамо” на “Иртыш”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Палітэхніка Ясы
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Румыніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Іртыш Паўладар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК КСУ Краёва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Рапід Бухарэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Фарэста Сучава
Катэгорыя·Футбалісты Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Сучава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта