У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакс. Адольф (Антуан Жазеф) Сакс (фр.: Adolphe (Antoine-Joseph) Sax; 6 лістапада 1814, Дзінан, Бельгія — 4 лютага 1894, Парыж) — бельгійскі вынаходнік музычных інструментаў, найбольш вядомым з якіх з’яўляецца саксафон.
Патэнт на вынайдзены ім музычны інструмент Сакс атрымаў 17 траўня 1846 года — і адразу ж быў уцягнуты ў судовую вайну: адны аспрэчвалі ягонае першынство, другія лічылі, што саксафон пагубіць музыку, трэція — што душу, чацвертыя — што ён гучыць папросту неяк амаральна і падазрона. Так фірма Сакса ўрэшце збанкрутавала. Сын майстра музычных інструментаў і вынаходнік саксафона апынуліся ў галечы.