wd wp Пошук:

Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крушэўскі. Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі (15 чэрвеня 1813 — 16 чэрвеня 1891) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў з багатага шляхецкага роду польскага паходжання, валодаў шматлікімі маёнткамі на Гомельшчыне[2]. Сын Вікенція (Вінцэнта) Крушэўскага.

У 1836 г. скончыў філасофска-юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Нягледзячы на польскае паходжанне і каталіцкае веравызнанне, А. Крушэўскі карыстаўся даверам царскіх улад і займаў высокія пасады ў кіраўніцтве горада Гомеля і Магілёўскай губерні[2].

У 1850-1860-я гг. ён быў гомельскім павятовым маршалкам дваранства, а затым з 15 снежня 1863 па 7 лютага 1869 гг. маршалкам дваранства Магілёўскай губерні. У 1876—1878 гг. А. В. Крушэўскі займаў пасаду гарадскога галовы Гомеля. Прадстаўляў пры гэтым інтарэсы дваранска-чынавенскай фракцыі ў гарадской думе. Шмат у чым дзякуючы ўплыву А. Крушэўскага і яго сувязям у Пецярбургу ў 1865 г. у Гомелі на базе 3-класнага дваранскага вучылішча была заснавана 4-класная мужчынская прагімназія, а ў 1877 г. яна была ператворана ў 6-класную[3][2].

Пахаваны на Беліцкіх могілках Гомеля[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 5 жніўня 2022.
  2. 1 2 3 4 Дмитрий Гусаков. Адольф Крушевский. Забытый предводитель // «Гомельская праўда», 28 лютага 2008 г.
  3. Аляксейчанка Г. А. Гарадское самакіраванне г. Гомеля у канцы 19- пачатку 20 стст. // Краеведение — основа духовного и нравственного возрождения общества. Гомель, 1998
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Губернскія маршалкі магілёўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Род Крушэўскіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1813 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі гомельскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных